У сталіцы з візітам знаходзіцца дэлегацыя Пензенскай вобласці

11 апреля 2013

У сталіцы з візітам знаходзіцца дэлегацыя Пензенскай вобласці на чале з яе губернатарам  Васілём Бачкаровым. Сёння раніцай госці ўсклалі вянкі і кветкі да манумента на плошчы Перамогі. Дэлегаты ўшанавалі памяць загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны.


У дзелавой праграме дэлегацыі  -  наведванне МАЗа, МТЗ і прадпрыемства Амкадор, знаёмства з працай Парка высокіх тэхналогій і навукова-практычных цэнтраў ў галіне медыцыны і сельскай гаспадаркі. Таксама кіраўнік Пензенскага рэгіёну правядзе шэраг перамоў на вышэйшым узроўні.