У сталіцы прагаласаваць за свайго кандыдата прыйшлі амаль 62 % выбаршчыкаў

19 февраля 2018

Рост колькасці выбаршчыкаў ў параўнанні з мінулай электаральнай кампаніяй. У сталіцы прагаласаваць за свайго кандыдата сёлета прыйшлі амаль 62 % выбаршчыкаў, кожны трэці галасаваў датэрмінова. Дэпутаты ў Мінску выбраны ва ўсіх акругах. Паспрыяла добрая агітацыйная работа саміх кандыдатаў і разнастайная культурная праграма.

У Мінскай вобласці галасы за дэпутатаў Саветаў усіх трох узроўняў аддалі больш за 77 % выбаршчыкаў. Актыўна галасавалі на ўсіх участках, а іх у рэгіёне 991. Жыхары вобласці выбралі больш за 3 з паловай тысячы дэпутатаў, з іх 60 чалавек - у Мінскі абласны савет.

Гарадская і абласная выбарчыя камісіі працягваюць падлік галасоў. Канчатковыя вынікі выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў падвядуць да 23 лютага.