У сталіцы пачаў работу XVI Мінскі форум па пытаннях беларуска-германскага супрацоўніцтва

22 ноября 2018

Сёння ў сталіцы пачаў работу XVI Мінскі форум па пытаннях беларуска-германскага супрацоўніцтва.

Генеральны дырэктар Нямецка-беларускага грамадства Райнер Ліндэр падкрэслівае, што нашы двухбаковыя адносіны выходзяць на новы ўзровень. Доказам таму служыць рэкордная колькасць удзельнікаў форуму за ўсю гісторыю яго існавання. У Мінск прыехалі 320 гасцей з 20 еўрапейскіх краін. Ім трэба будзе абмеркаваць шырокі спектр пытанняў, сярод якіх палітычныя, эканамічныя і грамадскія ініцыятывы.

Пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар зрабіў акцэнт на росце даверу паміж краінамі. Сёлета Мінск наведаў прэзідэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер. Беларуская сталіца стала пляцоўкай для правядзення Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя