У сталіцы і абласцях сёння праходзяць выбары ў верхнюю палату парламента

13 сентября 2016

Сваіх прадстаўнікоў ужо назвалі Мінск, Гомельская вобласць. У Гродне членамі Савета Рэспублікі абраныя восем жыхароў рэгіёна. Сярод іх - бізнесмен, кіраўнік сельгаспрадпрыемства, урач, дэпутат раённага савета, а таксама прадстаўнікі сфер адукацыі і грамадскай арганізацыі Чырвонага Крыжа.

Паводле выбарчага заканадаўства, у верхнюю плату парламента - Савет Рэспублікі - кожная вобласць і горад Мінск дэлегуюць па восем сваіх прадстаўнікоў. Іх шляхам таемнага галасавання абіраюць дэпутаты раённых, гарадскіх і абласных саветаў дэпутатаў. Яшчэ восем сенатараў прызначае Прэзідэнт.