У сталіцы і Мінскай вобласці працягваецца датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Беларусі

8 октября 2015

Усяго ў Мінску 717 участкаў, у цэнтральным рэгіёне - крыху больш за тысячу. Адзначым, галасаваць як датэрмінова, так і ў асноўны дзень выбараў можна па месцы рэгістрацыі. Пры сабе неабходна мець дакументы, якія пацвярджаюць асобу. На гэты момант у сталіцы свой голас за аднаго з кандыдатаў аддалі ўжо больш за 12 % выбаршчыкаў. Датэрмінова сёння прагаласаваў і Аляксандр Якабсон. Памочнік Прэзідэнта - галоўны інспектар па Мінску зрабіў свой выбар на ўчастку ў адным з цэнтраў рэабілітацыі і сацыяльнай падтрымкі.

Загадзя аддаць свой голас за аднаго з кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду можна да 10 кастрычніка. Участкі будуць працаваць з 10 раніцы да 14 гадзін і з 16 да 19.