У Стакгольме пачало працу пасольства Беларусі ў Швецыі

16 ноября 2017

Афіцыйная цырымонія адкрыцця нашага дыппрадстаўніцтва ў каралеўстве адбылася ўчора пры ўдзеле намміністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі і дзяржсакратара МЗС Швецыі па пытаннях ЕС і гандлю Оскара Стэнстрома. Таксама прайшлі беларуска-шведскія кансультацыі паміж МЗС, падчас якіх бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, уключаючы перспектывы развіцця супрацоўніцтва і паглыбленне дыялогу па лініі Беларусь - ЕС, а таксама падрыхтоўку да саміта "Усходняе партнёрства", які пройдзе 24 лістапада ў Бруселі. Нагадаем, наша краіна не мела свайго пасольства ў Швецыі з канца жніўня 2012 года.