У Саўміне прадставілі новага прэм'ера

4 июня 2020
Сёння новага прэм'ер-міністра Беларусі кіраўнікам дзяржорганаў і супрацоўнікам апарата Саўміна прадставіў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка. Ён адзначыў, што Раман Галоўчанка цалкам адказвае патрабаванням сучаснага кіраўніка, мае вялікі вопыт працы на кіруючых пасадах і на дыпламатычнай службе. А таксама хутка арыентуецца ў складаным становішчы і прымае абгрунтаваныя рашэнні. А гэта дапаможа яму ў выкананні пастаўленых перад урадам задач у цяперашніх умовах.

Кіраўнік Адміністрацыі падзякаваў  Сяргею Румасу і за працу, і за ўклад усёй яго каманды ў сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. Зараз у новага прэм'ера і два новыя намеснікі - Аляксандр Субоцін, у рангу першага - Мікалай Снапкоў. Асноўны касцяк міністэрскіх партфеляў застаўся нязменным. І гэтай камандзе зараз трэба ўзаемадзейнічаць разам і пры гэтым змяняць стыль працы. 

Раман Галоўчанка адзначыў, што час зараз становіцца крытычным фактарам. І галоўнае яго не страціць, а шмат у чым працаваць на апярэджанне.