У Сочы ў рэзідэнцыі Бачароў Ручай праходзіць сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі

22 августа 2018

У Сочы ў рабочай рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна Бачароў Ручай праходзіць сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.

Кіраўнікі дзяржаў абмяркоўваюць актуальныя тэмы двухбаковага супрацоўніцтва. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, праблемы ў гэтым кірунку не назапашваюцца і паступова, у розным тэмпе, але вырашаюцца. Таксама прэзідэнты абмеркавалі ўзаемадзеянне ў інтэграцыйных аб'яднаннях, на міжнародных пляцоўках і сусветны парадак дня. Беларускі лідар адзначыў прыхільнасць агульнаму вектару знешняй палітыкі. Падрабязнасці перамоў прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў нашым выпуску праз некалькі хвілін.