У Сочы прайшло пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў краін СНД

10 октября 2017

У вузкім і пашыраным фарматах бакі абмяняліся меркаваннямі па шырокім коле пытанняў міжнароднага і рэгіянальнага парадкаў дня, абмеркавалі развіццё і ўмацаванне ўзаемадзеяння. Акрамя таго, узгоднены пакет дакументаў да Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці. Гэта канцэпцыі супрацоўніцтва ў процідзеянні карупцыі, абмен інфармацыяй у сферы барацьбы з тэрарызмам і іншымі праявамі экстрэмізму, а таксама іх фінансаваннем.

Кіраўнікі МЗС СНД таксама адобрылі праекты заявы лідараў краін Садружнасці аб падтрымцы інстытута сям'і і традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.