У СНД разлічваюць, што Украіна адновіць паўнацэнны ўдзел у Садружнасці

20 июля 2017

У СНД разлічваюць, што Украіна з часам адновіць паўнацэнны ўдзел у Садружнасці. Аб гэтым выканаўчы сакратар Сяргей Лебедзеў паведаміў сёння журналістам перад пачаткам пасяджэння Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў СНД. Падчас сустрэчы быў сфарміраваны парадак для чарговых пасяджэнняў Савета кіраўнікоў дзяржаў і міністраў замежных спраў. Папярэдне, яны пройдуць 10 - 11 кастрычніка.

Сяргей Лебедзеў, Старшыня Выканаўчага камітэта - Выканаўчы сакратар СНД: "На жаль, актыўнасць Украіны рэзка знізілася, мы вельмі спадзяёмся, што Украіна з часам адновіць свой удзел, таму што гэта адказвае інтарэсам і ўсёй Садружнасці, і самой Украіны".

Падчас сустрэчы паднімаліся тэмы бяспекі, эканомікі, экалогіі. Сяргей Лебедзеў адзначыў, што ўсе так званыя "зялёныя" пытанні на тэрыторыі СНД вырашыць можна толькі разам.