У Швейцарыі праходзіць 28-я сесія Савета ААН па правах чалавека

5 марта 2015

Увага прэсы прыкавана сёння і да 28-й сесіі Савета ААН па правах чалавека. Праходзіць яна ў Швейцарыі. У Жэневе абмяркоўваюць шырокі спектр пытанняў: мацярынства, дзяцінства, абарона сям'і, забеспячэнне роўнасці і недыскрымінацыі, мір і бяспека. Актыўны ўдзел у форуме традыцыйна прымае Беларусь.

На сесіі беларуская дэлегацыя прачытае штогадовы даклад Міністэрства замежных спраў пра найболей рэзанансныя выпадкі парушэння правоў чалавека ў развітых краінах. Нагадаем, што ў савет уваходзяць 47 краін, і гэта асноўны орган ААН, дзе абмяркоўваюцца правы чалавека.