У штаб-кватэры СНД абмяркоўвалі вынікі старшынства Беларусі ў арганізацыі

19 декабря 2013

Сёння ў штаб-кватэры СНД на пасяджэнні Савета пастаянных прадстаўнікоў абмяркоўвалі вынікі беларускага старшынства ў Садружнасці і гаварылі аб перспектывах. Цяперашні год назвалі адным з самых прадуктыўных у працы Садружнасці. Як вядома, Беларусь у год свайго старшынства ініцыіравала больш як 70 праектаў, вялікая частка з якіх рэалізаваная.



Сяргей Лебедзеў, Старшыня Выканаўчага камітэта, выканаўчы сакратар СНД: Я не магу не выказаць глыбокае задавальненне вынікам старшынства РБ у СНД, таму што гэты год быў насычаным мерапрыемствамі, якія праходзілі па ініцыятыве Беларусі.



Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: Вынікі бачныя. Было праведена больш як 70 важных мерапрыемстваў, якія арыентаваны канкрэтна на чалавека, гэта сапраўды былі мерапрыемствы, рэалізацыя якіх ужо дае аддачу для пэўных людзей, простых людзей або ж у перспектыве дасць аддачу. Мы маем намер актыўна ўдзельнічаць у мерапрыемствах СНД і, раз Мінск лічыцца сталіцай СНД, мы збіраемся і далей актыўна пацвярджаць такое меркаванне.



У 2014 годзе Беларусь перадасць свае паўнамоцтвы старшыні ў СНД Украіне.