У Сеніцы для 18-гадовых выбаршчыкаў зладзілі незвычайны перформанс

18 февраля 2018

У аграгарадку Сеніца для 18-гадовых выбаршчыкаў, якія сёння прыйшлі на ўчасткі, зладзілі незвычайны перформанс. Пасля галасавання маладых людзей запрасілі здзейсніць палёт на верталёце. Падарожжа па маршруце Сеніца - аэрадром Баравая доўжыўся каля 15 хвілін. Пасля для маладых выбаршчыкаў арганізавалі экскурсію па музеі авіяцыі Мінскага аэраклуба ДТСААФ.

Актыўна прыходзяць на ўчасткі сёння і маладыя бацькі з дзецьмі. Дарэчы, у аграгарадку Сеніца пражываюць каля 350 шматдзетных сем'яў.