У Сараеве сёння пройдзе саміт Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы

13 декабря 2016

У яе складзе 18 краін. Беларусь з'яўляецца ўдзельнікам арганізацыі ўжо 20 гадоў. І ў наступным годзе стане яе старшынёй пад лозунгам "Злучаючы Еўропу". Акцэнт - на паляпшэнні інфраструктуры транспарту і лагістыкі, спрашчэнні мытных і пагранічных працэдур, а таксама на збліжэнні Еўрасаюза і ЕАЭС. Мінск у такім статусе надасць вялікае значэнне "Усходняму партнёрству". 

Адметна, што Беларусь упершыню ўзначаліць рэгіянальную арганізацыю па-за постсавецкай прасторай. З дакладам аб прыярытэтах на сустрэчы ў Сараеве выступіць прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. Акрамя таго, запланаваныя двухбаковыя сустрэчы з кіраўнікамі ўрадаў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы. 

Усе падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.