У Санкт-Пецярбургу заўтра адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета

19 декабря 2019
Расказвае Аляксей Волкаў: Санкт-Пецярбург. 20 снежня. Ужо заўтра там пройдзе пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Дарэчы, у 2020 годзе Беларусь - старшыня ЕАЭС. Зрэшты, асноўная ўвага журналістаў прыкавана да перамоў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Слова "інтэграцыя",  мабыць, самае часта згадванае ў інфармацыйным асяроддзі, таму і надумалі некаторыя - відавочна лішняга. Ды так, што з гэтым фэйкам  ізноў вырашылі плыць не ўздоўж ракі, а папярок. 

Адмена роўмінгу, адзіны Падатковы кодэкс, рынак энерганосьбітаў - усяго 31 дарожная карта гаворыць аб эканоміцы. Бо нават у вядомым  дагаворы  аб стварэнні Саюзнай дзяржавы чырвонай лініяй праз увесь тэкст ідзе думка: Мінск і Масква - роўныя партнёры.  

Канструктыўная ідэя, як гэта бывае, глушыцца ў хаосе з абразлівых крыкаў, плакатаў.  Нават штурму. Прычым Палаца Рэспублікі, які, увогуле, ні пры чым, ды і актывістаў не пускала міліцыя на прыступкі хоць бы таму, што  гэта знакавы для краіны будынак, і ён, заўсёды пад аховай. Не кажучы нават пра тое, што сама Кастрычніцкая плошча  не ўваходзіць у лік дазволеных для правядзення мерапрыемстваў такога кшталту.

І ў такіх сітуацыях ужо не да палітычных спрэчак. Бо псіхалогія натоўпу - папросту небяспечная з'ява. У таўкучцы гарантаваць  бяспеку ўсім - самі арганізатары стаяння, не ў стане.

Адна справа - волевыяўленне, другая - парушэнне закона. А такія факты былі. Вось прыклад: натоўп спрабуе адбіць у супрацоўнікаў ДАІ аўтамабіль, які аштрафавалі за не пройдзены тэхагляд. Не выбіраючы выразаў.

Зрэшты, мы адцягнуліся, гэта не матэрыял, што апазіцыя дрэнная. Разрозненасць у шэрагах і ўнутраныя скандалы ў тым асяроддзі  гавораць самі за сябе. Пытанне ў іншым, - чаму такія людзі, як Павел Севярынец, выводзяць людзей на акцыі і ўводзяць у зман? Прыхільнікі па вуліцы часта нават не могуць сфармуляваць, аб чым пратэстуюць. Па-дзіцячаму весела гавораць, чаго не ведаюць. З прахожымі, якім гэта наогул не цікава.

Дарэчы, лідара беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў папярэдзілі ў пярэдадзень  зноў жа хрысціянскіх светлых святаў - не парушайце закон, доўга закрываць  вочы, тым больш, калі на вуліцах шмат дзяцей і сем'яў адпачывальнікаў ад мітусні - на беззаконнасць не будуць. Так, інтэграцыя - складанае пытанне. Але ж  цяжкасцяў не бывае толькі там, дзе нічога не адбываецца. І незалежнасць - гэта не разменная манета для нашай краіны. Астатнія здагадкі - спосаб "хайпануць" і зарабіць палітычныя ачкі на нібыта вострай тэме. 

У тыя дні 7 і 8 снежня, калі адбываліся падзеі на Кастрычніцкай,  было, і гэта ў бок большага акруглення - ну тысяча чалавек (прычым са слоў саміх арганізатараў). І вось такія плакаты і крыкі,  абразы, пагрозы - навошта? Да пасольства Расіі нехта нават прынёс камяні.  Падстава пашумець у медыяпрасторы,  і па факце ўсё. Ні прапаноў, ні альтэрнатыў.

А заадно, гэта прычына  лішні раз пакрычаць пра інтэграцыю з Еўрапейскім саюзам. Што ж дасць, паводле  іх меркавання, суверэнітэту Мінска Брусель-супольнікі, ад якіх, дарэчы, чамусьці  так актыўна імкнецца сысці ў вольнае плаванне Лондан? Вулічныя змагары незалежнасці ў Мінску супраць усяго ўсходняга, выступаюць за каштоўнасці Захаду, сярод якіх, давайце паглядзім што:

- адзіны наднацыянальны орган прыняцця знешніх рашэнняў ЕС, аж да безпадстаўнай забароны выгадных кантактаў з трэцімі краінамі, напрыклад з РФ;

- адзіны банк, які гадамі можа дыктаваць сваю волю ўсім жыхарам краіны - удзельніцы ЕС і навязваць зацягванне паясоў і на таліях і на шыях, як гэта было з Грэцыяй;

- адзіны парламент, які…  гадамі можа зацягваць рашэнні жыццёва важныя для меншых краін, але лёгка падзеліць боль меншасцяў.

Пры гэтым у абмен на ўсе гэтыя бясспрэчна заходнія каштоўнасці ўсходне-балтыйскія і цэнтральна-еўрапейскія краіны ўжо заплацілі сур'ёзную цану. Так Літву ў апошнія дзесяцігоддзі пакінуў кожны пяты - прычым тэмпы ўцёкаў выраслі менавіта пасля ўваходжання ў ЕС. А вось Венгрыя ўпусціла дамінаванне на поле раслінаводства. У Латвіі "патанула" рыбалоўства. У Польшчы ж у яму рухнула  вугальная прамысловасць. І, разам з 90 працэнтамі вугальных шахт у пыл ператварылася ўся моц гданьскай суднаверфі - тытульнай для краіны кузні незалежнасці, з якой і пачыналася іх найноўшая гісторыя.

А  неверагодны па колькасці раўндаў марафон перамоў Мінска і Масквы лепш любога палітолага гаворыць - абмяркоўваем і настойваем на сваіх умовах. Крычаць абразы ў суседа, вядома, можна, але прыводзіць гэта  да эканомікі, якая рухнула,  і нават грамадзянскай вайны. Прыклад на паверхні  - Украіна. Інфляцыя 50 %, усе эканамічныя паказчыкі  ўпалі  прыкладна на 20 пунктаў. Дзярждоўг - 76 мільярдаў долараў. Гэта гаворыць аб тым, што можна спрачацца, лаяцца з суседзямі, але краіну не перанесці на іншы кантынент. 

Расія - наш галоўны партнёр гандлёвы. З 1995 года - нумар 1 у экспарце

35 мільярдаў долараў тавараабароту, абутак, малочка, мяса і шматлікае іншае - беларускія заводы накіроўваюць туды. Да прыкладу, калі перанесці лозунгі з акцый на палітыку, то гэта банальная гібель  цэлых галін. Зноў жа - навошта? Бо пытанне суверэнітэту ў высокіх кабінетах закрыта - гэта далі неаднаразова зразумець. Але і голас народа, як вядома, голас божы. Спытаем у беларусаў - ці варта выходзіць на бой з ценем? 

І вернемся на Кастрычніцкую плошчу. Атмасфера свята, дабра і сямейнай утульнасці. Ужо заўтра тут будуць праходзіць навагоднія ёлкі, экскурсіі і акцыя "Нашы дзеці". Мы можам лаяцца, не згаджацца. У кожнага сваё меркаванне, але хоць бы ў гэтыя дні мы павінны звярнуць увагу не на спрэчкі, а на дзяцей. Бо гэта яны - будучыня нашай краіны, яны - растуць у незалежнай Беларусі. І яны - будуць адказваць за наша заўтра. Пытанне - навучым мы іх ствараць, або крыкам і скандалам… з прычыны  і без.