У Санкт-Пецярбургу праходзіць пасяджанне адразу трох найбуйнейшых парламенцкіх арганізацый

11 апреля 2013

Першымі дзверы залы пасяджэнняў у Таўрычным палацы адкрыліся перад удзельнікамі Бюро Міжпарламенцкай Асамблеі ЕўрАзЭС. У павестцы дня значылася 17 пытанняў. Гаварылі аб гарманізацыі заканадаўства дзяржаў Мытнага саюза і адзінай эканамічнай прасторы, узгаднілі парадак дня пасяджэння міжпарламенцкай Асамблеі ЕўрАзЭС, якая пачне сваю працу сёння ж, а таксама зацвердзілі новы склад удзельнікаў. Дэлегацыі Беларусі, Расіі і Таджыкістана абноўлены пасля  парламенцкіх выбараў у гэтых дзяржавах.