У Санкт-Пецярбургу працягваецца парламенцкі тыдзень

12 апреля 2013

Гэты дзень будзе прысвечаны  развіццю міжнароднага супрацоўніцтва Парламенцкай Асамблеі СНД з еўрапейскімі калегамі. З гэтай нагоды сёння тут пройдзе вялікая канферэнцыя. Удзельнікі абмяркуюць, як пабудаваць паспяховыя адносіны ў Еўропе  без межаў. І, натуральна, як гэтаму паспрыяюць парламентарыі СНД і Старога Свету. Сярод спікераў - кіраўнік  Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Мацвіенка, чакаецца выступленне старшыні Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы Жан-Клода Міньёна. Беларускую дэлегацыю  ўзначальвае віцэ-спікер ніжняй палаты парламента Віктар Гумінскі.