У Рызе сёння стартуе Пяты саміт кіраўнікоў урадаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Кітая

5 ноября 2016

Для ўдзелу ў мерапрыемстве ў латвійскую сталіцу адправіўся Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. Чакаецца, што на палях саміту ён правядзе двухбаковыя сустрэчы з прэм'ерам Дзяржаўнага савета Кітая Лі Кэцянам і Прэм'ер-міністрам Латвіі Марысам Кучынскісам. Акрамя таго, кіраўнік беларускага ўрада прыме ўдзел у міжнародным бізнес-форуме "16+1", на якім будуць разгледжаны пытанні дзелавога ўзаемадзеяння краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы з Кітаем у сферах транспарту і лагістыкі, прамысловасці, гандлю і турызму. Нагадаем, "16+1" - ініцыятыва Кітая, сутнасць якой заключаецца ў актывізацыі супрацоўніцтва з 11 краінамі - удзельніцамі ЕС і 5 балканскімі краінамі ў галіне інвестыцый, транспарту, фінансаў, навукі, адукацыі і культуры.