У працы замежных назіральнікаў на прэзідэнцкіх выбарах не ўзнікне праблем

22 сентября 2015

Беларускія парламентарыі зробяць усё магчымае, каб у працы замежных назіральнікаў на прэзідэнцкіх выбарах не паўстала праблем. Пра гэта сёння заявіў намстаршыні Палаты прадстаўнікоў Беларусі Віктар Гумінскі падчас сустрэчы са спецыяльным каардынатарам місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ Кентам Харстэдам. Бакі абмеркавалі пытанні, звязаныя з міжнародным назіраннем, а таксама з узаемадзеяннем Беларусі з АБСЕ і яе Парламенцкай асамблеяй. Як адзначыў Кент Харстэд, ніякіх перашкод і складанасцяў у іх працы пакуль не ўзнікае.