У Празе пачалася сустрэча міністраў замежных спраў Вышаградскай чацвёркі і краін Усходняга партнёрства

4 мая 2016

Беларусь у Празе прадстаўляе Уладзімір Макей. Адна з важных тэм пасяджэнняў - Данбас і рэформы ва Украіне. Да абмеркавання таксама запрошаныя кіраўнікі МЗС ФРГ, Швецыі і Нідэрландаў. Мяркуецца ўдзел камісара ЕС па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Іаханеса Хана. Акрамя таго, будуць разглядацца пытанні далейшага развіцця Усходняга партнёрства. 

Падчас візіту ў Прагу ў кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі Уладзіміра Макея запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч.