У Палаце прадстаўнікоў Беларусі прайшлі перамовы з дэлегацыяй парламента Малайзіі

19 декабря 2016

Курс на развіццё навукі і гандлёва-эканамічных адносін. Дзелавы дзень у дэлегацыі парламента Малайзіі пачаўся з перамоў у Палаце прадстаўнікоў Беларусі. З Пандзікарам Амінам Муліа сустрэўся старшыня Палаты прадстаўнікоў. Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, за апошнія гады адносіны паміж краінамі прыкметна актывізаваліся. Але па-ранейшаму застаецца вялізны нерэалізаваны патэнцыял.

Уладзімір Андрэйчанка, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сбору Беларусі: "На сённяшні дзень у нас ёсць неабходная аснова для таго, каб паглыбляць наш палітычны дыялог, развіваць гандлёва-эканамічныя адносіны, развіваць наша супрацоўніцтва ў галіне культуры, навукі, адукацыі, аховы здароўя".

Падчас сустрэчы Беларусь і Малайзія падпісалі мемарандум аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве. Падрабязнасці - у нашым наступным выпуску.