У ААН адзначылі важнасць антытэрарыстычнай канферэнцыі, якая прайшла ў Мінску ў пачатку верасня

19 сентября 2019

Унікальны фармат, вялікі станоўчы рэзананс і небывалая колькасць арганізацый. У ААН адзначылі важнасць антытэрарыстычнай канферэнцыі, якая прайшла ў пачатку верасня ў Мінску. Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў з кіраўніком контртэрарыстычнага ўпраўлення арганізацыі абмеркавалі пытанні далейшага супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з тэрарызмам. Нагадаем, 74-я сесія Генасамблеі ААН стартавала ўчора.