У Нью-Ёрку сёння пачынаецца 72-я сесія Генеральнай асамблеі ААН

12 сентября 2017

Палітыкі абмяркуюць пытанні бяспекі і міжнародныя канфлікты на Блізкім Усходзе, у Сірыі, Украіне, а таксама напружаную сітуацыю на Карэйскім паўвостраве.

Эксперты чакаюць вострай дыскусіі вакол магчымай рэформы ААН, неабходнасць якой прызнаюць многія. Найболей насычаны перыяд сесіі прыпадае на наступны тыдзень. Для ўдзелу ў агульнапалітычнай дыскусіі высокага ўзроўню збяруцца кіраўнікі дзяржаў, урадаў і знешнепалітычных ведамстваў. У гэты ж час у штаб-кватэры ААН пройдуць тэматычныя пасяджэнні і некалькі сотняў двухбаковых сустрэч. На разгляд першага камітэта Генасамблеі ААН вынесены праект рэзалюцыі аб забароне вытворчасці зброі масавага знішчэння, аўтарам якога выступіла Беларусь.