У Нью-Ёрку працягваецца 72-ая сесія Генеральнай асамблеі ААН

16 сентября 2017

У штаб-кватэры ў Нью-Ёрку працягваецца 72-ая сесія Генеральнай асамблеі ААН. На разгляд дэлегатаў вынесена амаль 160 тэм - ад пытанняў бяспекі да міжнародных канфліктаў. Падчас мерапрыемстваў, на якім адбылося абмеркаванне стану і перспектыў узаемадзеяння нашай краіны з ААН, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры арганізацыі Валянцін Рыбакоў уручыў паўнамоцтвы Генеральнаму сакратару ААН. У сваю чаргу Антоніа Гутэрыш падкрэсліў важны ўклад і асаблівае месца нашай краіны ў шматбаковай дыпламатыі.