У Нью-Ёрку пачалася 72-я сесія Генеральнай асамблеі ААН

14 сентября 2017

Адкрыў пасяджэнне старшыня Генасамблеі Міраслаў Лайчак. Тэма мерапрыемства - "Увага да людзей: імкненне да міру і годнага жыцця для ўсіх на ўстойлівай планеце". Адным з цэнтральных пунктаў абмеркавання стане раззбраенне і поўная ліквідацыя ядзернай зброі. Усяго ж каля 160 пытанняў. Сярод іх барацьба з наркотыкамі і міжнародным тэрарызмам, развіццё Афрыкі, ліквідацыя расізму і расавай дыскрымінацыі. Дыскусіі ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку падоўжацца два тыдні.