У Нацыянальны аэрапорт Мінск прыбываюць прэзідэнты краін СНД

24 октября 2013
Сёння Мінск стаў сталіцай інтэграцыйных працэсаў на ўсёй постсавецкай прасторы. Адразу два найбуйнейшыя саміты - ЕўрАзЭС (сёння) і СНД (заўтра) пройдуць у Палацы Незалежнасці. У беларускую сталіцу прыбываюць прэзідэнты двух інтэграцыйных блокаў. У Нацыянальным аэрапорце Мінск першым прызямліўся борт Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона, які прыбыў у Мінск для ўдзелу ў самітах. Следам на беларускую зямлю ступіў кіраўнік Арменіі Серж Саргсян. Крыху пазней ажыццявіў пасадку самалёт Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыбыў у беларускую сталіцу паўгадзіны таму. І літаральна толькі што пасадку ажыццявіў самалёт украінскага прэзідэнта Віктара Януковіча.