У Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся Савет кіраўнікоў урадаў СНД

28 октября 2016

Сёння бакі зацвердзілі стратэгію эканамічнага развіцця аб'яднання да 2020 года. Да падпісання было прапанавана больш як 20 дакументаў. У прыватнасці, прынята пагадненне ў энергетычнай сферы: яно мяркуе паніжэнне залежнасці ад газавага паліва, упор на атамную і альтэрнатыўную энергетыкі. Удзельнікі пасяджэння заявілі аб узмацненні супрацоўніцтва ў аўтамабілебудаванні, процідзеянні распаўсюджванню кантрафакту, развіцці інфармацыйнага грамадства. Але цэнтральная тэма перамоў - выкананне пагаднення аб зоне свабоднага гандлю. Па выніках саміту адзначана, што дамова будзе падтрыманая новымі дакументамі.

Сяргей Лебедзеў, старшыня Выканкама СНД: "Кіраўнікі дэлегацый канстатавалі пазітыўнае развіццё гэтага працэсу па рэалізацыі пагаднення. Ідзе паслядоўная нармальная праца па рэалізацыі дамовы. Па падрыхтоўцы - у развіццё гэтага пагаднення - яшчэ цэлага шэрагу дамоў, якія б спрыялі ўмацаванню эканамічнай інтэграцыі".

Аб сумеснай працы на знешніх рынках, забеспячэнні роўных умоў гаспадарання для прадпрыемстваў гаварылі сёння на пасяджэнні групы высокага ўзроўню Саюзнай дзяржавы. Сустрэча завяршыла двухдзённую праграму ўрадавага саміту лідараў ЕАЭС і СНД у Мінску. Мінск і Масква працягнуць працу над увядзеннем адзінай візы, а таксама стварэннем агульнай міграцыйнай прасторы.