У Нацыянальнай бібліятэцы паслы замежных дзяржаў прачыталі ўрыўкі з канстытуцый сваіх краін на родных мовах

21 февраля 2019

Сёння Беларусь адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. З нагоды святкаванняў і 25-годдзя Канстытуцыі Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы прадстаўнікі дыпкорпуса - паслы замежных дзяржаў - прачыталі ўрыўкі з канстытуцый сваіх краін на родных мовах.

Уладзімір Макей таксама пракаменціраваў інфармацыю, што шэнгенскія візы могуць падаражэць да 80 еўра. Міністр заявіў, што Беларусь працягвае працаваць з еўрапейскімі партнёрамі над пагадненнямі аб спрашчэнні візавага рэжыму. Таму кошт шэнгенскіх віз для беларусаў можа знізіцца да 35 еўра.