Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж палатамі прадстаўнікоў Беларусі і Егіпта

15 ноября 2018

Пашырэнне міжпарламенцкага дыялогу Беларусі і Егіпта, а таксама пытанні эканамічнага партнёрства сталі тэмамі на сустрэчы прадстаўнікоў дэпутацкага корпусу дзвюх краін. Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж палатамі прадстаўнікоў Беларусі і Егіпта. Бакі разлічваюць, што гэта дапаможа актывізаваць двухбаковыя кантакты, міжрэгіянальныя сувязі і інвестпартнёрства. Акрамя таго, Беларусь прапаноўвае Егіпту больш актыўна развіваць прамысловую кааперацыю і супрацоўнічаць у сферы інавацый. Па выніках дзевяці месяцаў года беларуска-егіпецкі тавараабарот дасягнуў $79 млн, гэта на чвэрць больш чым за аналагічны перыяд мінулага года. Дарэчы, егіпецкая дэлегацыя наведвае нашу краіну ўпершыню. Гэты візіт можна назваць гістарычным.