У Маскве пачаліся перамовы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі
2 сентября 2020
Сустрэча Уладзіміра Макея і Сяргея Лаўрова праходзіць у закрытым фармаце. Акрамя актуальных пытанняў абмяркуюць падрыхтоўку сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін - Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Гэтую інфармацыю пацвердзіў Сяргей Лаўроў. Раней кіраўнікі МЗС ужо абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі па тэлефоне. Таксама закраналася тэма перспектывы аднаўлення бесперашкоднага перасячэння сумеснай мяжы, закрытай з-за пандэміі.













