У Маскве сёння адбылася сустрэча кіраўнікоў МЗС Беларусі і Расіі

27 Мая 2019

Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў абмеркавалі шырокае кола пытанняў беларуска-расійскага знешнепалітычнага ўзаемадзеяння.   Пацвердзілі зацікаўленасць абедзвюх краін у развіцці інтэграцыйных працэсаў у ЕАЭС, а таксама ўзаемадзеянне ў рамках СНД, АДКБ, ААН і АБСЕ. Асаблівая ўвага была нададзена рэгіянальнай і міжнароднай бяспецы. Абмеркавалі беларуска-расійскае гуманітарнае супрацоўніцтва. У ліпені гэтага года ў Санкт-Пецярбургу адбудзецца VI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Ён будзе прысвечаны сумесным адукацыйным праектам для моладзі. Таксама падчас прэс-канферэнцыі міністры ацанілі работу і перспектывы Еўразійскага эканамічнага саюза. 29 мая аб'яднанне адзначае пяцігадовы юбілей.

Напярэдадні ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія пачнуцца ў Мінску ўжо праз некалькі тыдняў, Уладзімір Макей запрасіў свайго калегу наведаць гэтае маштабнае і відовішчнае спартыўнае мерапрыемства.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя