Галоўным пытаннем стане бюджэт Саюзнай дзяржавы на наступны год. Дэлегацыю нашай краіны ўзначальвае спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. Сярод асноўных пытанняў абмеркавання - праект дэкрэта Вышэйшага Дзяржсавета, план працы беларускіх і расійскіх парламентарыяў на наступны год. Парламенцкі сход падагульніць усю падрыхтоўку да Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, які пройдзе ў Маскве 24-25 снежня.














