У Маскве прайшло 7-е пасяджэнне АДКБ

9 декабря 2015

З тэрарызмам неабходна змагацца разам. Сёння ў Маскве прайшло 7-е пасяджэнне АДКБ. У расійскай сталіцы сабраліся ўсе начальнікі генштабоў СНД. Гэта прадстаўнікі Узброеных сіл Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Расіі. Асноўная тэма сустрэчы - сумесная барацьба з маштабнай пагрозай тэрарызму, а таксама меры процідзеяння забароненай у Расіі групоўцы "Ісламская дзяржава". Таксама на парадку дня ваенная аперацыя Расіі ў Сірыі і меры, прынятыя ў сувязі з дзеянням Анкары ў дачыненні да расійскага бамбардзіроўшчыка Су-24, збітага турэцкімі знішчальнікамі на турэцка-сірыйскай мяжы.