У Маскве праходзіць сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі

17 декабря 2013

Бюджэт Саюзнай дзяржавы на наступны год сёння абмяркуюць у Маскве. У гэтыя дні ў расійскай сталіцы праходзіць сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Дэлегацыю нашай краіны ўзначальвае спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. Сярод асноўных пытанняў абмеркавання - праект Дэкрэта Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, план работы беларускіх і расійскіх парламентарыяў на наступны год. Парламенцкі сход падагульніць усю падрыхтоўку да Вышэйшага Дзяржсавета, які пройдзе ў Маскве 24-25 снежня.