У Маскве абмеркавалі пытанні праграмы па паглыбленні інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве

18 октября 2019
Рознагалоссі па праектах некаторых дарожных карт, неабходных для выканання праграмы па паглыбленні інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве, знятыя. Сёння ў Маскве адбыліся перамовы першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына і віцэ-прэм'ера Расіі Максіма Акімава. На сустрэчы абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў. Размова ішла аб праектах дарожных карт, якія датычацца стварэння аб'яднанай сістэмы маркіроўкі і прасочвання тавараў, транспартнага кантролю, а таксама адзінага рынку сувязі і інфарматызацыі. Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы абмеркавалі сумесныя праекты, звязаныя з развіццём лічбавай медыцыны.

Таксама сёння першы віцэ-прэм'ер Беларусі наведаў сітуацыйны цэнтр Дэпартамента аховы здароўя Масквы. Тут у рэжыме рэальнага часу з дапамогай лічбавых тэхналогій і відэасэрвісаў можна адсачыць любыя сітуацыі ў паліклініках горада.