У Маскве на ўчастку № 736 прагаласаваў пасол Беларусі ў Расіі

17 ноября 2019
Галасаванне на парламенцкіх выбарах праходзіць сёння па ўсім свеце. Працуюць 46 выбарчых участкаў у 38 краінах. Так, у расійскай сталіцы гэта ўчастак № 736.

Ён знаходзіцца ў дзелавым і культурным цэнтры пасольства Беларусі ў Маскве. Першым свой выбар зрабіў кіраўнік дыпмісіі. Пасол Беларусі прыйшоў на выбарчы ўчастак проста к адкрыццю, задаўшы добры тон выбарчай кампаніі.

Прагаласаваць тут могуць і тыя, хто сёння аказаўся ў Маскве ў камандзіроўцы або проста прыехаў адпачыць на выхадныя.

Акрамя Масквы, выбарчыя ўчасткі адкрытыя ў Санкт-Пецярбургу і Калінінградзе. Усе яны будуць працаваць да васьмі вечара. Канчатковыя звесткі перададуць у МЗС Беларусі. А адтуль яны паступяць у Цэнтрвыбаркам.


Тэгі:

#Выборы 2019