У Магілёўскай вобласці ў сярэднім на адно дэпутацкае месца прэтэндуюць больш за 5 чалавек

11 сентября 2016

У Магілёўскай вобласці ў сярэднім на адно дэпутацкае месца прэтэндуюць 5 чалавек

Выбарчая актыўнасць назіраецца з самай раніцы ва ўсходнім рэгіёне краіны. З намі на сувязі наш карэспандэнт Андрэй Ястрабаў.

Мы знаходзімся ў сапраўдным выбарчым цэнтры - СШ№45 Магілёва. Тут увесь тыдзень адначасова працуюць тры ўчасткі, у тым ліку і сёння, у дзень выбараў. На працягу дня тут чакаюць больш за 3,5 тысячы выбаршчыкаў.

Без пяці восем былі апячатаныя урны для галасавання. І роўна а 8-й гадзіне адкрыліся ўчасткі. Як і планавалася, усе 767, у тым ліку ва ўстановах аховы здароўя - бальніцах, санаторыях, арганізацыях курортнага тыпу. Выбаршчыкі даволі актыўныя з самай раніцы.

У сярэднім, як паведамілі ў абласным выбаркаме, у рэгіёне на адно дэпутацкае месца прэтэндуюць 5,2 чалавека. Гэта гаворыць аб высокай альтэрнатыўнасці. Напярэдадні ў Магілёўскую вобласць прыбылі назіральнікі ад місіі СНД. 20 чалавек з Расіі і Казахстана. На ўсіх участках працуюць кафэ, выязны гандаль. З канцэртнымі праграмамі выступяць артысты.

Асобная праграма чакае тых, хто галасуе ўпершыню, - для іх на ўчастках арганізуюць сапраўднае свята.