У Магілёўскай вобласці абраныя 2 556 дэпутатаў

19 февраля 2018

Яўка склала каля 82 працэнтаў - гэта другі вынік пасля Віцебскага раёна па краіне. За выбарамі тут сачылі каля 3 500 нацыянальных назіральнікаў.

Валерый Берастаў, старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі:

"Сфарміраваныя паўнавартасныя ўсе 176 Саветаў - гэта адзін абласны Савет, два гарадскія, 21 раённы Савет і 152 сельскія Саветы. У выбарчым працэсе вобласці было задзейнічана ва ўсіх узроўнях камісій больш за 10 000 чалавек, і трэба аддаць належнае і сказаць ім вялізны дзякуй за іх прафесійную працу. Заяў і такіх скаргаў, якія маглі б хоць неяк паўплываць на вынікі галасавання, - такіх няма".

Ужо на наступным тыдні на першыя сесіі збяруцца абласныя Саветы, каб вырашыць арганізацыйныя пытанні і пачаць працу.