У Магілёўскай вобласці для выбаршчыкаў адчыненыя ўсе 750 участкаў

18 февраля 2018

Актыўна аддаюць свае галасы за кандыдатаў і ў рэгіёнах краіны. У Магілёўскай вобласці для выбаршчыкаў адчыненыя ўсе 750 участкаў. У тым ліку 35 у бальніцах і санаторыях.

Прама зараз на сувязі са студыяй наш карэспандэнт Андрэй Ястрабаў. Андрэй, дзень добры, як праходзяць выбары ва ўсходнім рэгіёне?

Выбарчая кампанія праходзіць актыўна! Гэта прыкметна і па выніках датэрміновага галасавання. Свой выбар ужо зрабілі больш як трэць выбаршчыкаў рэгіёна. Шматлюдна на ўчастках і сёння.

У спісы выбаршчыкаў у Магілёўскай вобласці ўключаныя амаль 813 тысяч жыхароў рэгіёна. А на месца дэпутата прэтэндуюць больш як 2 з паловай тысячы кандыдатаў. Для шматлікіх гэта невыпадковыя людзі. Тыя, хто працуе і жыве па суседстве.

Новы склад дэпутатаў чакае, як высветлілася, і кіраўніцтва вобласці. Ужо ў якасці памочнікаў.

Праца выбарчых участкаў, можна сказаць, у самым разгары. Тут можна выпіць гарачай гарбаты, набыць прадукты па невысокіх цэнах. І нават стаць гледачом канцэртнай праграмы.

Трэба адзначыць, што аказваюць дапамогу ў правядзенні выбараў шматлікія. Напрыклад, валанцёры з руху "Добрае сэрца" суправаджаюць людзей з абмежаванымі магчымасцямі на выбарчыя ўчасткі. І дзяжураць тут жа, каб дапамагчы маладым маці з калыскамі.