У Магілёве ўрачыста адкрылася ганаровае консульства Рэспублікі Казахстан

16 ноября 2018

Прадстаўляць краіну - партнёра па Еўразійскім эканамічным саюзе будзе выхадзец Беларусі, у мінулым спартсмен, а цяпер вядомы бізнесмен у Астане Сяргей Дземяшкевіч. Сярод яго асноўных функцый - садзейнічанне павелічэнню тавараабароту паміж краінамі. Зараз гэты паказчык набліжаецца да мільярда долараў. Казахстан уваходзіць у тройку краін - лідараў знешнегандлёвага абароту Магілёўскай вобласці. Так, экспарт малочнай прадукцыі вырас амаль у сто разоў. Адна з галоўных задач - у наступныя гады задзейнічаць увесь патэнцыял супрацоўніцтва.

Ермухамет Ертысбаеў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі: "Пачынаем ужо зборку беларускай сельгастэхнікі, аўтамабільнай у нас у Казахстане. Ствараем рабочыя месцы, ствараем сумесныя прадпрыемствы на базе буйных аграпрамысловых аб'яднанняў".

Сяргей Дземяшкевіч, ганаровы консул Казахстана па г. Магілёве і Магілёўскай вобласці: "Апроч эканамічных пытанняў, безумоўна, і развіццё культурных і гуманітарных сувязяў. У сферы абмену студэнтамі. Вось мы сёння былі ў Горках у Сельскагаспадарчай акадэміі, я першы раз там быў - пакідае вялікае ўражанне".

Сёлета дамовы аб супрацоўніцтве з універсітэтамі Казахстана падпісалі Магілёўскі педагагічны ўніверсітэт і ўніверсітэт харчавання.