У Магілёве ўрачыста адкрылі Ганаровае консульства Латвійскай Рэспублікі

13 декабря 2018

Ад сумесных праектаў у вытворчасці прадуктаў харчавання да больш актыўнага выкарыстання партоў Латвіі. У Магілёве ўрачыста адкрылі Ганаровае консульства Латвійскай Рэспублікі. Галоўная яго задача - садзейнічаць больш цесным эканамічным адносінам з Еўрасаюзам. Дарэчы, сёлета знешнегандлёвы абарот усходняга рэгіёна Беларусі з Латвіяй вырас больш як на траціну і перавысіў 40 мільёнаў долараў. На палову павялічыўся экспарт - пастаўкі цэменту, смолаў. Агульны аб'ём інвестыцый у эканоміку Магілёўскай вобласці перавысіў 6 мільёнаў долараў.

У гонар адкрыцця Ганаровага консульства Латвіі кіраўніцтву Магілёўскага рэгіёна ўручаны сертыфікат на адну тону цукерак для навагодніх падарункаў выхаванцам школ і дзіцячых садоў.