Запланаваная сустрэча адзін на адзін кіраўнікоў урадаў - Андрэя Кабякова і Дзмітрыя Мядзведзева. А таксама ў пашыраным складзе з удзелам міністраў замежных спраў, эканомікі і фінансаў, кіраўнікоў галіновых органаў кіравання. Аб праграме дня - Андрэй Ястрабаў.
Такога ўзроўню мерапрыемства Магілёў прымае ўпершыню. Але небеспадстаўна. Вядома, што ў пачатку мінулага стагоддзя горад быў ваеннай сталіцай Расійскай імперыі. Менавіта тут знаходзілася стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага.
У магілёўскім аэрапорце расійскую дэлегацыю сустрэнуць члены беларускага ўрада, кіраўніцтва вобласці і пасольства Расіі.
Чакаецца, што пасяджэнне Саўміна пройдзе ў гістарычнай частцы Магілёва, дзе захавалася рэзідэнцыя расійскага цара Мікалая Раманава. Зараз тут краязнаўчы музей, ратуша і будынак былой губернскай управы.
Запланаваная сустрэча адзін на адзін кіраўнікоў урадаў - Андрэя Кабякова і Дзмітрыя Мядзведзева. А таксама ў пашыраным складзе з удзелам міністраў замежных спраў, эканомікі і фінансаў, кіраўнікоў галіновых органаў кіравання.
Знойдзецца час і для наведвання мемарыяла "Буйніцкае поле" - кшталту Паклоннай гары для жыхароў Магілёва. Менавіта тут у 41-м чырвонаармейцы 23 дні стрымлівалі ворага, які ішоў на Маскву.













