У Мінскай вобласці зарэгістраваныя 66 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

19 августа 2016

19-ці ў рэгістрацыі адмоўлена. Шасцёра абскардзілі рашэнне акруговых камісій, аднак яны засталіся без задавальнення. Гэтыя прэтэндэнты на дэпутацкае крэсла парушылі выбарчае заканадаўства. У чатырох - падпісныя лісты з несапраўднымі подпісамі, у астатніх - няпоўныя звесткі ў дэкларацыях аб даходах.

Агітацыю кандыдаты ў дэпутаты вядуць да 10 верасня. За ходам выбарчай кампаніі ў Мінскай вобласці сочаць 880 назіральнікаў.