У Мінскай вобласці ў першы дзень датэрміновага галасавання на ўчасткі прыйшло 3,7 % выбаршчыкаў

7 сентября 2016

У Мінскай вобласці ў першы дзень датэрміновага галасавання на ўчасткі прыйшло 3,7 % выбаршчыкаў, унесеных у спісы, крыху больш прагаласавала ў сталіцы - 4,18 %. Прычым у асноўны дзень выбараў, 11 верасня, галасаванне будзе арганізавана не толькі на выбарчых участках. Людзі сталага ўзросту і з абмежаванымі магчымасцямі змогуць выканаць свой грамадзянскі абавязак дома. Антаніна Станкевіч з падрабязнасцямі.

Васіль Работа ўжо некалькі гадоў запар мае аб'ектыўныя складанасці з тым, каб проста выйсці з дома. Цяжкая хвароба ў свой час пасадзіла мужчыну ў інваліднае крэсла. Аднак, нягледзячы на акалічнасці, пенсіянер актыўна ўдзельнічае ва ўсіх электаральных кампаніях. Сёлетняя - не выключэнне. Выбарчы ўчастак і на гэты раз сам прыйдзе да Васіля.

Згодна з законам, надомнае галасаванне праводзіцца выключна у асноўны дзень выбараў. Напярэдадні сацыяльныя службы вобласці склалі спісы людзей, якія могуць скарыстацца такой паслугай. Звычайна гэта інваліды альбо людзі вельмі сталага ўзросту - маламабільныя.

А вось на гэтым выбарчым участку гатовыя сустрэць людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія не пажадаюць галасаваць дома. 11 верасня тут чакаюць інваліда-калясачніка, а таксама 7 чалавек, якія маюць праблемы са зрокам.

Зараз выбарчыя ўчасткі працуюць у штатным рэжыме. У Жодзіне, напрыклад, свае галасы ўжо аддалі прыкладна 2 % выбаршчыкаў. Каб зрабіць выбар датэрмінова, не трэба ніякага тлумачальнага дакумента.

Зрабіць свой выбар можна датэрмінова - участкі працуюць да суботы ўключна. У асноўны ж дзень галасавання яны адкрыюцца а восьмай гадзіне раніцы і спыняць сваю працу у восем вечара.