У Мінску завяршыўся семінар кіраўнікоў дыппрадстаўніцтваў і консульскіх устаноў нашай краіны

13 июля 2018

Сёння ў Мінску завяршыўся семінар кіраўнікоў дыппрадстаўніцтваў і консульскіх устаноў нашай краіны. Пяць дзён дыпламаты абмяркоўвалі ключавыя пытанні сумеснай працы, праводзілі аналіз выканання пастаўленых Кіраўніком дзяржавы палітычных і эканамічных задач.

Уладзімір Макей, міністр замежных спраў Беларусі:

"Тыдзень быў вельмі насычаны. Адбыліся шматлікія дзелавыя сустрэчы, у тым ліку з кіраўнікамі міністэрстваў, ведамстваў, прадпрыемстваў і экспарцёраў, рабочых груп Нацыянальнага сходу па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў".

Асноўныя кірункі працы дыпкорпусу Беларусі - знешнеэканамічная дзейнасць і гандаль, лічбавыя тэхналогіі, адукацыйны, спартыўны і турыстычны патэнцыял краіны і яго экспартны складальнік.