У Мінску завяршыўся чарговы раўнд перамоў па Данбасе

4 октября 2017

На сустрэчы бакі разгледзелі выкананне мінскіх дамоўленасцяў у сферы бяспекі, абмен палоннымі, аднаўленне інфраструктуры і стварэнне бяспечных зон. Вядома, што наступнае пасяджэнне адбудзецца 18 кастрычніка. Сёння ж урэгуляванне сітуацыі на ўсходзе Украіны абмеркавалі кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей і спецпрадстаўнік дзеючага старшыні АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік. Уладзімір Макей падкрэсліў гатоўнасць беларускага боку і надалей у поўнай меры садзейнічаць рабоце трохбаковай кантактнай групы.