У Мінску завяршылася чацвёртае пасяджэнне Кансультатыўнага савета пры МЗС па справах беларусаў замежжа

20 сентября 2018

У Мінску завяршылася чацвёртае пасяджэнне Кансультатыўнага савета пры Міністэрстве замежных спраў па справах беларусаў замежжа. Гэта важная пляцоўка для абмеркавання пытанняў супрацоўніцтва Беларусі і дыяспары. Сёлета савет упершыню правёў дзелавы форум, на якім нашы суайчыннікі азнаёміліся з цяперашнім станам беларускага бізнесу, інвесткліматам. Словам, сувязі з беларусамі замежжа - не дзяжурны працэс і прыносяць прыкметныя вынікі ў прасоўванні культурных, гістарычных, адукацыйных каштоўнасцяў Беларусі за мяжой.