Рэжым перасячэння лініі судакранання праз пункты пропуску на Радаўніцу спросцяць

4 апреля 2018

У Мінску завяршылася сустрэча трохбаковай кантактнай групы па сітуацыі на ўсходзе Украіны. Па яе выніках было вырашана спрасціць рэжым перасячэння лініі судакранання праз пункты пропуску на Радаўніцу. Сёння пра гэта паведаміў спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік. Паводле яго слоў, жыхары ўсходняй Украіны атрымаюць магчымасць спакойна і бяспечна наведваць цэрквы і могілкі.

Марцін Сайдзік таксама заклікаў да поўнага выканання велікоднага перамір'я на Данбасе на працягу 40 дзён, адзначыўшы, што з 30 сакавіка колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню значна скарацілася. Аднак дасягнуць поўнага рэжыму цішыні ўсё ж не атрымалася.