У Мінску скончылася чарговая сустрэча кантактнай групы па Украіне

2 июня 2015

Аб выніках з журналістамі пагутарыла спецыяльны прадстаўнік АБСЕ Хайдзі Тальявіні. Яна адзначыла, што ўсе праблемы, якія абмяркоўваюцца на сустрэчах, нельга вырашыць на працягу аднаго пасяджэння. "Палітычная падгрупа абмяркоўвае правядзенне выбараў у Данбасе, у рабочай групы па бяспецы таксама вельмі сур'ёзныя пытанні на парадку дня - спыненне агню і адвод узбраення. Вядома, гэтыя пытанні нельга вырашыць за адзін дзень, але праца ідзе," -  адзначыла спецыяльны прадстаўнік АБСЕ.

Сёння ж прадстаўнікі рабочай групы дамовіліся аб даце сваёй наступнай сустрэчы. Аднак пакуль, з-за таго, што дзень і месяц канчаткова не ўзгодненыя, гэта інфармацыя не выдаецца.