На перамовы ў беларускую сталіцу сёння прыбылі другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, пасол Расіі ва Украіне Міхаіл Зурабаў, спецпрадстаўнік АБСЕ Хайдзі Тальявіні, кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка, віцэ-прэм'ер ДНР Андрэй Пургін, а таксама кіраўнік самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Ігар Платніцкі. Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць пытанні ўвядзення рэжыму спынення агню абодвума бакамі канфлікту, абмену палоннымі, а таксама ўзмацненне маніторынгу назіральнікамі АБСЕ за ваеннай сітуацыяй у рэгіёне.
Менавіта на сённяшнія перамовы бакі ўскладаюць асаблівыя надзеі. Нагадаем, раней у Мінску ўжо прайшлі дзве сустрэчы кантактнай групы: 31 ліпеня і 1 верасня.
Менавіта на сённяшнія перамовы бакі ўскладаюць асаблівыя надзеі. Нагадаем, раней у Мінску ўжо прайшлі дзве сустрэчы кантактнай групы: 31 ліпеня і 1 верасня.














